Саміт "Усходняга партнёрства" пройдзе без Беларусі
Саміт пройдзе сёння ў Празе. Нагадаем, што кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў выключаны са складу удзельнікаў сустрэчы.
Як паведамляе "Хартыя'97", спіс удзельнікаў складаецца з міністраў замежных справаў пяці з шасці чальцоў "Усходняга партнёрства". Імя Сяргея Мартынава (на здымку) ў спісе адсутнічае. Нагадаем, што беларускі МЗС раней заяўляў, быццам Мартынаў і не збіраўся прысутнічаць на гэтым саміце.
Між тым, у сустрэчы прымуць удзел камісары ЕС па вонкавай палітыцы Кэтрын Эштан і еўраінтэграцыі Штэфан Фюле.
Фота — bymedia.net