Саннікаў і Лябедзька прапанавалі прыпыніць статус Нацсходу ў ПА АБСЕ

Дыскусія доўжылася амаль дзве гадзіны, адзначае Радыё "Свабода". На яе прыйшлі каля 40 дэпутатаў — з Нямеччыны, Літвы, Нідэрландаў, Швецыі, Францыі, Даніі, Эстоніі, Ірландыі, Грузіі, Італіі, ЗША ды іншых краін. З беларускага боку выступілі старшыня АГП Анатоль Лябедзька, экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна і дачка палітвязня Мікалая Статкевіча Кацярына.

Саннікаў у сваім выступе гаварыў пра ўзмацненне санкцыяў супраць рэжыму ў Беларусі, у тым ліку эканамічных. Кацярына Статкевіч цалкам прысвяціла свой выступ зняволенаму бацьку. Лябедзька і Саннікаў разам прапанавалі прыпыніць статус дзейнага сябра Парламенцкай асамблеі для дэлегацыі беларускага Нацыянальнага сходу.

Дарэчы, прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі — намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі і старшыня камісіі па міжнародных справах Савету Рэспублікі Уладзімір Сянько — гэтую дыскусію, як і ранейшыя мерапрыемствы, праігнаравалі.

Фота — nv-online.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі