Саннікава этапіруюць у Наваполацк у бліжэйшыя дні
Аб гэтым паведаміла агенцтву БелаПАН яго жонка Ірына Халіп.
Экс-кандыдата могуць этапіраваць у наваполацкую калонію ужо сёння, альбо 25 ліпеня. Заўтра з Андрэем Саннікавым мае сустрэцца яго адвакат.
14 мая суд Партызанскага раёна Мінска прысудзіў Саннікава да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. А 15 ліпеня мінскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргу палітыка.