Сашу Варламава вінавацяць у шкодзе на 1 мільярд рублёў

Па яго словах, якія перадае газета "СБ — Беларусь сегодня", справу мадэльера накіруюць у суд праз некалькі месяцаў.

Нагадаем, што Варламава затрымалі ў мінулым траўні. Тады яго вінавацілі ў шкодзе ў памеры 300 мільёнаў рублёў. Цяпер жа, па словах Вакульчыка, рэвізія выявіла шкоду ў 1 мільярд рублёў. Следства сцвярджае, што мадэльер збіраў грошы ў соцень людзей, чые дзеці займаліся ў яго агенцтве. Таму акрамя гаспадарчых рэвізій следства плануе неаднаразова дапытаць 300 чалавек.

Варламава вінавацяць у тым, што бацькі мадэляў перадавалі яму грошы для праезду сваіх дзяцей за мяжу, іх пражывання там, а таксама на іншыя выдаткі. Па словах следчых, насамрэч фінансаванне гэтых выдаткаў ажыццяўлялася за кошт бюджэтных сродкаў і сродкаў Белдзяржуніверсітэта.

Фота: 5min.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі