Сацапытанне абвергла міф пра любоў украінцаў да сала
Сацыёлагі зладзілі апытанне ў 16 краінах-удзельніцах футбольнага чэмпіянату Еўра-2012.
Па ўжыванні сала ўкраінцы занялі толькі 13-е месца. Як адзначае ВВС, штодзённая норма спажывання свініны ва Ўкраіне склала толькі 62 кілакалорыі. Гэта самы нізкі паказчык сярод еўрапейскіх краін, якія ўдзельнічалі ў апытанні.
У той жа час, украінцы знаходзяцца на трэцім месцы па колькасці ўжыванага імі малака, і на другім — па аб'ёме цукру.