Савет Еўропы ацэніць Беларусь па стаўленні да Народных сходаў

Рэзалюцыя была прынятая 4 кастрычніка на канферэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацыяў Савета Еўропы ў Страсбургу, паведмляе Радыё Свабода

Канферэнцыя праходзіла адначасова з сесіяй Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы. Спэцыяльны дакладчык ПАСЕ па Беларусі Андрэс Херкель паведаміў, што адпаведныя структуры арганізацыі будуць уважліва сачыць за тым, як улады Беларусі паводзяцца ў дачыненні да ўдзельнікаў Народных сходаў. Спадар Херкель адзначыў, што гэтыя мерапрыемствы цалкам адпавядаюць Закону аб мясцовых і рэспубліканскіх сходах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі