Савет міністраў замежных справаў ЕС пакуль не плануе абмяркоўваць Беларусь

Сустрэча мае адбыцца ў Люксембургу 23 красавіка, адзначае Радыё "Свабода".

Нагадаем, 6 красавіка кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей заявіў, што ўлады Беларусі гатовыя аднавіць дыялог з Еўрасаюзам, але будуць чакаць чарговае рашэнне Рады ЕС па беларускім пытанні.

Дарэчы, паводле папярэдняй неафіцыйнай інфармацыі, на гэтым тыдні ў Мінск павінныя вярнуцца амбасадары Еўрасаюза. Аднак афіцыйнай інфармацыі пра хуткае вяртанне дыпламатаў пакуль няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі