Сёлета спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 10,5%

Кожны месяц 2012 года інфляцыя склала ад 1,5% да 1,9%. Харчаванне ў чэрвені падаражэла на 1,8%, а за шэсць месяцаў — амаль на 12%. Цэны на нехарчовыя тавары павялічыліся на 0,8% (за паўгода — амаль на 7%). У лідарах — бензін, дываны і дывановыя вырабы, пісьмовыя прылады, тканіны.

Тарыфы на платныя паслугі насельніцтву ў чэрвені павысіліся на 3,8%. Больш за ўсё падаражэлі санаторна-аздараўленчыя паслугі, паслугі дашкольных устаноў, жыллёва-камунальныя паслугі ды чыгуначны транспарт міжнародных зносінаў, інфармуе БелаПАН.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі