Сёлета ў Беларусі загінула на вытворчасці 137 чалавек
Яны сталі ахвярамі няшчасных выпадкаў. Гэта на 15 чалавек меней, чым за аналагічны перыяд летась.
27% загінулі, атрымаўшы траўмы ў выніку ўздзеяння рухальных прадметаў і дэталяў. 15% — з-за падзення з вышыні. 13% загінулі пад абваламі будынкаў, матэрыялаў і грунту.
15 работнікаў былі забітыя ўдарамі тока, дарожна-транспартныя здарэнні сталі прычынай смерці 11 чалавек. Яшчэ 7 чалавек загінулі ў выніку пажару, нанясення траўмы іншай асобай ці выбуху, інфармуе БЕЛТА.