Сёння адбудзецца аб’яднаная прэс-канферэнцыя лідараў апазіцыі
На ёй плануецца абвясціць аб агульнай пазіцыі па пытанні палітзняволеных, правілах і умовах правядзення выбараў.
Удзел у сумеснай прэс-канферэнцыі возьме лідар руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні БХД Віталь Рымашэўскі, лідар “Гавары праўду” Уладзімір Някляеў, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, старшыня партыі “Справядлівы свет” Сяргей Калякін і Ігар Лялькоў.
Прэс-канферэнцыя пройдзе па адрасе Машэрава, 8.