Сёння адзначаецца Сусветны дзень футбола
Яго прызначылі на 10 снежня рашэннем ААН.
Такім чынам, міжнародная супольнасць аддае даніну гэтаму віду спорту, які для многіх мільёнаў не проста гульня.
Першыя згадкі аб футболе, як аб гульні ў мяч нагамі, гісторыкі знайшлі ў кітайскіх крыніцах, датаваных другім тысячагоддзем да нашай эры. Гульня ў футбол дазваляла кітайскім воінам падтрымліваць добрую фізічную форму.
Па некаторых звестках, папярэднікам футбола была дзікая гульня саксонцаў, якія жылі ў Англіі ў 8 стагоддзі. На полі бітвы, пасля яе завяршэння, яны штурхалі адсечаныя галовы праціўніка. Аб гэтай гульні вядома вельмі мала. Тое, што былі вароты і брамнік, і тое, што гульня была часткай фізічнай падрыхтоўкі жаўнераў.
Футбол у такім выглядзе, у якім мы яго ведаем зараз, з’явіўся толькі ў канцы 19 стагоддзя.