Сёння Франсуа Аланд уступіць на пасаду прэзідэнта Францыі

Нагадаем, сацыяліст Франсуа Аланд перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў, ён набраў 51,6% галасоў выбаршчыкаў. Прэзідэнт-сацыяліст будзе кіраваць Францыяй упершыню за апошнія 17 гадоў.

Франсуа Аланду 57 гадоў. Ён нарадзіўся ў Руане на поўначы Францыі ў сям'і лекара і сацыяльнага працаўніка. Ён — выпускнік элітнай Нацыянальнай школы кіравання. З пачатку 1980-х — у Сацыялістычнай партыі, у 1990-х — нацыянальны сакратар Сацпартыі па эканамічных пытаннях. У 1988 г. быў выбраны дэпутатам Нацыянальнага сходу. З 1997-га на працягу 11 гадоў кіраваў Сацыялістычнай партыяй. У 2001-2008 гг. быў мэрам горада Цюля, а пасля кіраваў генсаветам дэпартамента Карэз.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі