Пачаўся музычны фэст "Басовішча", пакуль прысутнічае каля 200 чалавек

Галоўныя хэдлайнеры пятніцы — беларускія гурты Sciana ды TerraKod. Як паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё вядомы музыкант Аляксандр Памідораў, праз дзве гадзіны пасля пачатку фэсту перад сцэнай пакуль мала людзей — каля 200. "Арганізатары спадзяюся, што бліжэй да цемры людзі падцягнуцца", — кажа Памідораў.

Фэст вядзе Ілона Карпюк, актывістка беларускага студэнцкага руху ў Польшчы, журналіст і салістка гурта ILO&friends.

"Здорава, што "Басовішча" праходзіць, але шкада, што не адбываецца на пэўным узроўні, як гэта было калісьці", — адзначыў Аляксандр Памідораў.

Нагадаем, закрываць суботні дзень, а, адпаведна, і ўвесь фэст будуць Neuro Dubel ды Znich.

Сёлета, як і летась, будуць гучаць DJ-сэты. Акрамя польскіх музыкаў, на іх запрошаныя два дыджэі з Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі