Сёння працягнецца разгляд справы Канавалава-Кавалёва

4 кастрычніка ў “Доме правасуддзя” адновіцца працэс Канавалава-Кавалёва. Плануецца, што сёння абвінавачванне працягне агучваць паказанні пацярпелых. Большасць з іх не прымае удзелу ў працэсе. Раней яны напісалі заявы, каб гэтыя матэрыялы разглядаліся ў іх адсутнасць.

Паводле ацэнак юрыстаў, суд па справе аб выбуху ў мінскім метро працягнецца яшчэ не адзін тыдзень. Справа ўтрымлівае 550 тамоў матэрыялаў. Толькі ў якасці пацярпелых па ёй праходзяць некалькі соцень чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі