Сёння стартуе малы памежны рух паміж Беларуссю і Латвіяй
З 1 лютага консульствы пачнуць выдаваць першыя дазволы для бязвізавага пераходу мяжы.
Як паведамляе БЕЛТА, консульства Латвіі ў Віцебску ўжо атрымала спісы жыхароў памежных тэрыторый вобласці, якія пажадалі скарыстацца магчымасцю спрошчанага пераходу мяжы. У іх налічваецца каля 200 чалавек. У латвійскім спісе каля 4 тысяч чалавек. Ён большы, паколькі ў памежнай зоне знаходзяцца буйныя гарады Даўгаўпілс і Краслава.
Кожныя тры месяцы спісы будуць абнаўляцца.