Сёння ў Беларусі працоўная нядзеля

Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Раней меркавалася, быццам працоўны дзень перанясуць на 17 сакавіка.

Супраць працоўнай нядзелі выказаліся праваслаўныя, каталікі і пратэстанты. "Нішто не можа адмяніць запаветы Божыя", — сказалі ў прэс-службе БПЦ. Касцёл нават растлумачыў, як не саграшыць у працоўную нядзелю.
Нагадаем, што для хрысціянаў нядзеля — гэта святочны дзень, вернікі ў гэты дзень наведваюць храмы.

Прэзідэнцкі ўказ паставіў у двухсэнсоўнае становішча школьнікаў. З аднаго боку, у нядзелю трэба ісці на заняткі, з іншага — некаторыя старшакласнікі запісаліся на рэпетыцыйнае тэставанне, якое пройдзе таксама 11 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі