Сёння ўвечары адпушчаны моладзевы актывіст Уладзімір Шульжыцкі
Ён амаль суткі правёў у Смаргонскім КДБ нібыта па падазрэнні ў датычнасці да мінскага тэракту.
На пытанне аб тым, чаму ён быў затрыманы, Уладзімір адказаў, што не мае права нічога распавядаць.
Днём раней у кватэры Шульжыцкого былі праведзены два ператрусы: канфіскавалі пнэўматычную зброю і нажы, пазней — кампутар. Да затрымання яго дапытвалі ў пракуратуры па справе аб выбуху ў метро, перадае Праваабарончы цэнтр "Вясна”.