Сёння з мінскіх лякарняў выпісаны 9 пацярпелых ад тэракту
Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
У клініках Мінска на стацыянарным лекаванні знаходзяцца 78 чалавек, якія пацярпелі ў выніку выбуху ў метро: у цяжкім стане — 8, сярэдняй ступені цяжкасці — 16, лёгкай ступені цяжкасці — 54.