Sepultura у Мінску для тых, каму за 30

Пакуль адны людзі радаваліся, што іх Бог уваскрэс і перамог смерць, другія адрываліся пад музыку гурта, назва якога перакладаецца як “магіла”.

Мінск зноў трапіў ў тур Sepultura. Тры гады таму музыкі прэзентавалі беларусам свой папярэдні альбом “A-Lex”. Сёлета ў клубным фармаце бразільцы апрабавалі на мінчанах дванаццаты дыск “Kairos”, названы ў гонар старажытнагрэчаскага бога шчаслівага імгнення.

Арганізатары запрасілі прыходзіць усіх да 18-й гадзіны, хаця сама Sepultura з’явілася на сцэне толькі бліжэй да 21-й. Усе гэтыя 3 гадзіны, пакуль граў разагрэў і адладжваліся тэхнічныя моманты, публіка актыўна налягала на бар.

Дарэчы, тыя, хто праветрываўся на вуліцы падчас разагрэву, змаглі пабачыцца з Sepultura. Да ўваходу ў клуб пад’ехаў мікрааўтобус, з якога выйшлі Дэрык Грын і Андрэас Кісер, якія прывіталі фанатаў і ў суправаджэнні аховы паслухмяна прайшлі фэйс-кантроль.

Канцэрт Sepultura нагадваў вечар для тых, каму як мінімум за 30. Фанаты бразільцаў змянілі чорныя байкі на пінжакі, абзавяліся пузікамі, а некаторыя прывялі на канцэрт сваіх  дзяцей-падлеткаў. Пасля працяглага "разагрэву" многія так і прастаялі ўвесь канцэрт каля прыбіральні, папальваючы цыгарэтку і аддаючыся настальгіі. Важныя дзядзечкі прыгадвалі, як ездзілі ў Маскву на Iron Maiden, і марылі пра тое, як разам адправяцца на Озі Озбарна.

Sepultura пачала са старых хітоў, што публіка актыўна ўхваліла. Натоўп пад сцэнай радасна роў і месцамі нават падпяваў, а “сталыя” маталісты паўздымаліся з-за сталоў і паскідалі пінжакі.

 

Паула Шыста Пінта малодшы. Адзіны з усяго складу Sepultura, хто грае са дня заснавання гурта.

Для многіх Sepultura - гэта Макс Кавалера. Але Дэрык Грын спявае ў гурце ўжо на 2 гады больш за Макса.

Калі каманда скончыла ўступную хітовую частку і пачала граць кампазіцыі з апошняга альбома, Еўрарадыё сустрэла ў зале фромнтмэна гурта Зніч Алеся Таболіча.  "Не веру!" - крыкнуў у бок сцэны выканаўца песні "Язычнік я". Як высветлілася, Алесь не верыць у паспяховае існаванне  Sepultura без абодвух Кавалераў (апошні з братоў пакінуў гурт у 2006 годзе) і ў новыя альбомы на літаратурныя тэмы.  І сапраўды, большасці тых, хто захапляўся гуртом у 90-я, не стае этнічных матываў часоў  "Roots".


Арганізатары запрасілі прыходзіць усіх да 18-й гадзіны, хаця сама Sepultura з’явілася на сцэне толькі бліжэй да 21-й. Усе гэтыя 3 гадзіны, пакуль граў разагрэў і адладжваліся тэхнічныя моманты, публіка актыўна налягала на бар.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі