Сербія прызначыла новага амбасадара ў Беларусі

Новым амбасадарам Сербіі ў Беларусі стаў доктар Стоян Еўтыч. Адпаведны загад падпісаў прэзідэнт балканскай краіны Барыс Тадзіч.

Як распавялі Еўрарадыё ў дыппрадстаўніцтве, пакуль невядома, калі новы пасол прыбудзе ў Мінск. Да яго прыезду амбасадай па-ранейшаму кіруе Срэчка Джукіч. Дарэчы, у верасні мінулага года Джукіч стаў дуаенам – пратакольным кіраўніком дыпламатычнага корпуса, амбасадарам, старэйшым па часе прыбывання ў краіне. Сербскую амбасаду ён узначаліў у канцы 2004 года.
62-гадовы Стоян Еўтыч, які прыедзе на змену Джукічу, у свой час быў міністрам сельскай гаспадаркі, Старшынёй саюза кааператараў Сербіі, віцэ-прэзідэнтам Гаспадарчай палаты.

Фота: yandex.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі