Сербія і Косава нармалізавалі адносіны
Адпаведнае пагадненне заключылі кіраўнік краявога ўраду Косава Хашым Тачы і прэм’ер-міністр Сербіі Івіца Дачыч.
Пагадненне аб нармалізацыі адносінаў было парафіравана пры пасярэдніцтве вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах.
З дакументам пакуль нельга азнаёміцца. Гэта можна будзе зрабіць пасля таго, як яго разгледзіць у панядзелак Савет ЕС па агульных пытаннях, сказала “Інтэрфаксу” прэс-сакратар еўрапейскай дыпламатыі Майя Качыянчыч.
Да гэтага адбылося 8 раўндаў перамоваў пры ўдзеле вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах Кэтрын Эштан. 8 красавіка спадарыня Эштан выступіла з заявай, у якой выказала шкадаванне, што сербскі ўрад адмовіўся ад прапановы нармалізаваць адносіны з Косавам. Белград заклікалі зрабіць апошняе намаганне для дасягненне на карысць сваіх грамадзян.
Заключэнне пагаднення адкрывае Сербіі шлях для ўступлення ў Еўрасаюз.