“Севільскага цырульніка” паставяць у стылі камедыі dell'arte

Гэта чарговая “перастаноўка” старога спектакля, які ідзе на сцэне з 1986 года. У адыходзячым сезоне гэткім чынам тэатр абнавіў “Аіду”, “Тоску” і “Набука”. Цяпер прыйшла чарга “Цырульніку” займець новую сцэнаграфію і рэжысуру.

Ставіць спектакль будзе галоўны рэжысёр тэатра Міхаіл Панджавідзэ. Стылістыку новага “Цырульніка” ён акрэслівае як “камедыю dell'arte”. Дырыжорам-пастаноўшчыкам будзе італьянскі музыкант Джанлука Марчыяна. Дарэчы, новая версія спектакля загучыць на мове арыгіналу, па-італьянску. Старая пастаноўка была на рускай мове.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі