Сейм Польшчы прыме рэзалюцыю па Беларусі

Як заявіў у інтэрв'ю агенцтву РАР намеснік старшыні камісіі па замежных справах Сейма Польшчы Роберт Тышкевіч, праект узгоднены з прэзідыумам Сейма і, па ўсёй верагоднасці, рэзалюцыя будзе прынятая 25 лютага без галасавання.

Па словах Тышкевіча, адбывацца гэта будзе ва "ўрачыстай атмасферы" з удзелам прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай апазіцыі.

У праекце дакумента гаворыцца аб салідарнасці Сейма з тымі, хто змагаецца за дэмакратычную будучыню Беларусі: "Вы ніколі не застанецеся адны ў сваёй барацьбе. Сейм рашуча выступае за дыпламатычныя санкцыі і адначасова за прадастаўленне ўсіх магчымасцяў грамадзянам Беларусі, якія дае ЕС".

Рэзалюцыя заклікае парламенты краін ЕС і Еўрапарламент ажыццявіць рэальныя дзеянні, скіраваныя на падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі