"Шахцёр" разграміў "Гомель" і дапамог мінскаму "Дынама"
У суботу прайшлі чатыры матчы 28-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
Яго цэнтральным матчам быў паядынак у Салігорску "Шахцёра" і "Гомеля". Рыёс адкрыў лік на 31-й хвіліне, але на 50-й Платонаў лік зраўняў. Далей забівалі толькі гаспадары поля — двойчы Каламыц і Хачатуран. У выніку — 4:1. Пасля гэтай перамогі "Шахцёр" набраў 51 ачко пасля 25 матчаў і займае другі радок у турнірнай табліцы. На першым месцы БАТЭ, у якога 58 ачкоў.
Трэці радок у мінскага "Дынама", якое сёння перамагло "Мінск" — 2:0. У дынамаўцаў 46 ачкоў, але пасля 26 гульняў. У "Гомеля" 44 ачкі, але пасля 25 матчаў. Такім чынам, на фінішы чэмпіянату інтрыга хіба застанецца ў барацьбе за "бронзу". Шмат што вырашыцца 10 лістапада, калі ў Мінску будуць гуляць "Дынама" і "Гомель".
У іншых матчах былі зафіксаваныя наступныя вынікі:
"Нафтан" — "Нёман" — 1:0, "Брэст" — "Белшына" — 4:0.
"Славія" і "Тарпеда-БелАЗ" згуляюць 23 кастрычніка.
Матчы 29-га тура пройдуць 27-28 кастрычніка.