БАТЭ выйграў бітву ў Гомелі (фота, відэа)

Салігорскі "Шахцёр" на сваім полі перамог "Брэст" — 4:2. Пасля гэтага выйгрышу салігорцы з 44 ачкамі пасля 21 гульні выйшлі на першае месца ў турнірнай табліцы і прабылі там каля дзвюх гадзін. Праз гэты час стала вядома, што БАТЭ атрымаў валявую перамогу над "Гомелем" — 2:1 (Алексіевіч, 22, Васілюк, 34, Брэсан, 50). У БАТЭ стала 45 ачкоў пасля 20-ці матчаў .

Тэлеканал "Беларусь-2" паказаў гэты матч у запісе, пачынаючы ад 21.10. Раней меркавалася, што ад 19-й будуць выступаць кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а паказалі праграму "Суперлато"...

Цікава, што сёлета ў траўні каманда Віктара Ганчарэнкі ўжо выйгравала ў гасцях у "Гомеля", а пасля матча выбухнуў скандал.

На трэцяе месца выйшла мінскае "Дынама", якое перамагло гродзенскі "Нёман" — 1:0 (Станіслаў Драгун, 22-я хвіліна). У каманды Алега Пратасава 38 ачкоў пасля 21 гульні. У "Гомеля" 33 ачкі пасля 18 гульняў і чацвёртае месца ў турнірнай табліцы.

Нагадаем, два матчы адбыліся ў суботу. У Мазыры "Славія" згуляла ўнічыю 1:1 з наваполацкім "Нафтанам". У Жодзіне "Тарпеда-БелАЗ" і бабруйская "Белшына" таксама скончылі свой матч унічыю — 2:2.

Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка

Галоўны трэнер "Гомеля" Алег Кубараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі