"Шахцёр" і "Гомель" атрымалі перамогі ў чэмпіянаце Беларусі
У нядзелю прайшлі пяць матчаў першынства Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
Салігорскі "Шахцёр" з цяжкасцю перамог брэсцкае "Дынама" — 1:0. Прычым, адзіны гол забіў Сокал з пенальці ўжо ў даданы час. "Гомель" выйграў у "Віцебска" — 2:0. Абодва галы на рахунку Лісавога. Наваполацкі "Нафтан" нанёс паражэнне магілёўскаму "Дняпру" — 1:0. "Тарпеда-БелАЗ" і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 1:1. Гродзенскі "Нёман" атрымаў важную перамогу ў гасцях над "Белшынай" — 3:2 і падняўся ўжо на 9 месца ў турнірнай табліцы.
Яшчэ адзін матч тура прайшоў у пятніцу. БАТЭ перамог у сталіцы "Мінск" — 2:0.
У БАТЭ цяпер 58 ачкоў, "Шахцёр" мае 49, "Гомель" — 46, мінскае "Дынама" — 43 ачкі. Гэтыя каманды і разыграюць медалі чэмпіяната.
Матчы наступнага тура пройдуць 23 кастрычніка.