Шасцёра пінчанак судзяцца супраць асабістых нумароў у пашпарце
Як піша “Вечерний Брест”, жанчыны падалі ў суд на мясцовы аддзел па грамадзянстве і міграцыі.
Нагодай стала тое, што ім адмовіліся выдаць пашпарты без пазначэння асабістага нумару. Жанчыны з’яўляюцца верніцамі Рускай праваслаўнай царквы і сцвяржаюць, што дзяржава ім навязвае “нячыстыя лічбы”. Суд прызнаў дзеянні чыноўнікаў законнымі і адмовіў у задавальненні скаргі.
На сённяшні дзень у Пінску дзевяць гараджан прынцыпова не атрымліваюць пашпарт новага ўзору. Некалькі дзясяткаў пінчукоў спрабавалі атрымаць пашпарт без пазначэння асабістага нумару.