Шаўчэнка — Ібрагімавіч — 2:1! (фота, відэа)
Зборная Украіны атрымала перамогу над камандай Швецыі ў cваім стартавым матчы чэмпіянату Еўропы.
На 52-й хвіліне Златан Ібрагімавіч адкрыў лік. Але на 55-й і 61-й Андрэй Шаўчэнка забіў два галы і прынёс перамогу ўкраінскай зборнай.
Нагадаем, у іншым матчы групы зборныя Францыі і Англіі згулялі ўнічыю 1:1. Такім чынам, украінцы цяпер займаюць першае месца.
Златан Ібрагімавіч і Анатоль Цімашчук.
52-я хвіліна. Ібрагімавіч адкрывае лік.
55-я хвіліна. Шаўчэнка зраўнівае лік.
61-я хвіліна. Шаўчэнка забівае другі гол.
Галоўны трэнер зборнай Украіны Алег Блахін і Андрэй Шаўчэнка.
Фота — daylife.com