Шчучынскі райвыканкам прадасць бункер часоў "халоднай вайны"
Двухпавярховы камандны пункт быў пабудаваны ў 1977 годзе. Сакрэтны аб'ект мусіў выкарыстоўвацца ў выпадку ядзернай вайны.
Як паведамляе тэлеканал АНТ, у СССР іх было пяць. У 1992-2002 гадах бункер ахоўвалі беларускія вайскоўцы, а пасля яго перадалі на баланс райвыканкаму. Мясцовыя ўлады ставяць абавязковую ўмову будучаму гаспадару аб'екта: ён мусіць не толькі захаваць "падземны штаб", але і стварыць там музей "халоднай вайны".