Валерыя Шчукіна і яго гасцей затрымалі
Вольгу Карач, Алега Баршчэўскага, Паўла Левінава і Валерыя Шчукіна пасадзілі ў міліцэйскую машыну і павезлі ў міліцыю Фрунзенскага раёна Мінска.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч у жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў, што цяпер затрыманыя ў міліцыі даюць тлумачэнні, што яны рабілі ў кватэры.
Як раней паведаміў Шчукін, міліцыянты прыйшлі на кватэру яго дачкі. Там сабраліся сябры Шчукіна, каб адзначыць яго дзень народзінаў. Аднак да кватэры прыйшлі міліцыянты з мэтай, як яны сказалі, праверкі дакумэнтаў. У выніку ўсіх затрымалі.