Шэсце слінгабацькоў прайшло ў Гродне (фотарэпартаж)
Гродзенскія сем’і чарговым разам прадэманстравалі перавагі нашэння дзіцяці ў спецыяльнай пераносцы.
16 кастрычніка таты, мамы і дзеці ў слінгах прайшліся па Савецкай вуліцы. Зацікаўленым незвычайным відовішчам мінакам яны раздавалі буклеты пра слінг — пераноску для малых дзяцей. Сямейнае шэсце завяршыла Міжнародны тыдзень слінганашэння у Гродне.