Школьную форму ў Беларусі могуць пачаць прадаваць па імянных сертыфікатах
Зроблена гэта будзе каб не дапусціць масавага вывазу гэтай вопраткі ў іншыя краіны з мэтай перапродажу.
Па словах старшыні канцэрна "Беллегпрам" Генадзя Вырко, новаўвядзенне дапаможа захаваць нізкія кошты на школьную форму.
Вырко: "З сертыфікатам прыходзіць і атаварваецца па той цане, па якой прымальна. Калі мы па нізкай цане сёння аддамо школьную форму ў рэалізацыю, то я баюся, яе напаткае лёс усяго астатняга, то бок яна з'едзе і яе не будзе. Пракантраляваць гэты працэс досыць складана. Адно з выйсцяў — гэта імянныя сертыфікаты, якія атрымаюць вучні або сем'і".