Штармавы вецер у Беларусі ўзмоцніцца
Ураган "Нікалас" ужо абясточыў ў Беларусі 154 населеных пункта і пашкодзіў два аўтамабілі ў Гродна (на іх павалілася дрэва).
Як паведамілі БЕЛТА у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, у бліжэйшыя 6 гадзінаў па Віцебскай вобласці і ў Віцебску, на поўначы Мінскай вобласці чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі да 25-29 м/с. Штармавы вецер захаваецца цягам ночы на 9 лютага і распаўсюдзіцца на большую частку Магілёўскай вобласці.
Паводле аператыўных звестак МНС, у выніку моцных парываў ветру ў Віцебскай і Гродзенскай абласцях абясточана ўжо 154 населеных пункта. У Гродне павалілася дрэва і пашкодзіла два легкавыя аўтамабілі.