Шумчанка: Прызначэнне Пракаповіча — пазітыўны крок

Нагадаем, што ў чацвер кіраўнік дзяржавы прызначыў экс-кіраўніка Нацбанка Пятра Пракаповіча старшынёй Савета па развіцці прадпрымальніцтва.

Анатоль Шумчанка бачыць у гэтым прызначэнні пазітыў. І не толькі таму, што ўсялякія змены даюць надзею на паляпшэнне сітуацыі.

Шумчанка: "Паводле маёй інфармацыі, Пракаповіч заўжды прыслухоўваецца больш-менш да разумных рэчаў... Новы твар — гэта заўжды нейкі хоць малы шанец змяніць сітуацыю. Напрыклад, уключыць нарэшце "Перспектыву" (якая прадстаўляе амаль 200-тысячнае войска ІП) у Савет па развіцці прадпрымальніцтва. Будзем спадзявацца, што справа зрушыцца з мёртвай кропкі".

Акрамя таго, кажа Шумчанка, неафіцыйна Пракаповіч выказваўся супраць абмежавання індывідуальных прадпрымальнікаў па колькасці найманых работнікаў.

Але наколькі Пракаповіч зможа і захоча нешта мяняць — пакажа час, удакладняе лідар "Перспектывы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі