Швецыя зацікаўлена ў нарошчванні гандлю з Беларуссю
Пра гэта заявіла намесніца міністра замежных спраў нашай краіны Алена Купчына па выніках сустрэчы ў Мінску з дэлегацыяй Швецыі.
Купчына: "Швецыя — гэта буйная краіна ў Еўропе. Гэта краіна, зацікаўленая ў нарошчванні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. І нам пацвердзілі гэта швецкія партнёры. Нягледзячы на крызіс беларуска-швецкіх адносін, які паўстаў, мякка кажучы, не па віне Беларусі, паказчыкі эканамічнага ўзаемадзеяння вельмі добрыя. Тавараабарот за 2012 год захаваў пазітыўную дынаміку, павялічыўся прыток прамых швецкіх інвестыцый у эканоміку Беларусі. Гэта кажа пра тое, што мы цікавыя адзін аднаму. Іншая справа, што вельмі часта палітыка раз’ядноўвае, а аб’ядноўвае эканоміка і культура".
Па словах беларускага дыпламата, як будуць развівацца далейшыя ўзаемаадносіны паміж краінамі, у вялікай ступені залежыць ад швецкага боку.