Шведы зарабляюць месячны беларускі заробак за 9,5 гадзіны
Паводле звестак Белстата, сярэднямесячны заробак беларусаў у апошнім квартале 2012 года склаў 4 мільёны 407 тысяч рублёў, ці 398 еўра.
Сайт onliner.by высветліў, за колькі гадзін жыхары краін ЕС зарабляюць месячны беларускі заробак. У сваіх разліках сайт абапіраўся на звесткі нямецкага статыстычнага агенцтва Destatis пра пагадзінную аплату працы ў краінах ЕС у прыватным сектары.
Выявілася, што найменш часу спатрэбіцца шведам: за 9,5 гадзіны яны змогуць зарабіць столькі, як сярэдні беларус за месяц. На другім месцы размясціліся бельгійцы — ім давядзецца працаваць 9,9 гадзіны. Трэцяе месца занялі датчане з паказчыкам 10,1 гадзіны працы.
З нашых суседзяў жыхарам Польшчы трэба працаваць амаль тыдзень, каб зарабіць 398 еўра. А вось літоўцы і латышы справяцца з гэтай задачай за 8,6 і 8 працоўных дзён, адпаведна.
Самыя нізкааплатныя работнікі ў ЕС — балгары. Яны атрымаюць сярэдні беларускі заробак за 13,4 працоўнага дня.
Столькі працоўных дзён спатрэбіцца жыхару Еўрасаюза, каб атрымаць сярэднямесячны заробак беларуса.
Фота — onliner.by