Швейцарыя пашырыла беларускі "чорны спіс", у ім ужо 243 чалавекі
Гэтая краіна, якая не ўваходзіць у ЕС, пашырыла санкцыі ў дачыненні Беларусі. Яна падтрымала рашэнні Еўрасаюза ад лютага і сакавіка.
Як паведамляе БелаПАН, у "чорны спіс" асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыі Швейцарыі, было дададзена 68 прозвішчаў. Іх актывы ў краіне падлягаюць замарозцы. Таксама быў пашыраны — на 32 — і "чорны спіс" беларускіх кампаній.
Фота — travel-minsk.by