Швейцарскую электрычку цяпер можна раздрукаваць і склеіць самому

Маштабныя мадэлі можна самастойна раздрукаваць на паперы, разрэзаць, змацаваць між сабою ды склеіць. Цяпер даступна 14 розных мадэляў — пасажырскія вагоны, цеплавозы, электравозы, дызелі. Распрацоўшчыкі не абышлі ўвагаю і сучасныя электрацягнікі “Гарадскіх ліній” – так званыя “швейцарскія электрычкі”. Яны даступныя ў двух варыянтах: ЭПг (такія ходзяць, напрыклад, да Заслаўя) і ЭПр (такія ходзяць, напрыклад, да Брэста).

Мадэлі цягнікоў і вагонаў зробленыя ў натуральных колерах. Напрыклад, традыцыйны пасажырскі вагон — блакітны, электравозы — чырвона-зялёныя, крытыя вагоны — цаглянага колеру. Такім чынам, дзеці і дарослыя збіральнікі падобных макетаў займеюць сапраўдную калекцыю папяровай Беларускай чыгункі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі