Сіноптыкі: Спякота пратрымаецца да наступнага тыдня
У бліжэйшую ноч на паўночным захадзе краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы.
Удзень у пятніцу яны пройдуць месцамі, магчымыя нават навальніцы. Тэмпература ў начныя гадзіны складзе 14-21 градус цяпла, удзень 6 ліпеня — 30-34 вышэй за нуль (на Віцебшчыне — 26-29), інфармуе БЕЛТА.
У суботу-нядзелю прагназуюцца месцамі кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература ўначы — 14-21, а ўдзень — 26-33 цяпла. У пачатку наступнага тыдня надвор'е істотна не зменіцца. Прахалода чакаецца толькі ў канцы тыдня.
Фота — bymedia.net