Сіноптыкі: 30-градусная спякота захаваецца да пятніцы
У сераду ў Беларусі пераважна без ападкаў. Дажджы і навальніцы магчымыя толькі на Брэстчыне і Гродзеншчыне.
Тэмпература паветра складзе ўначы 12-18 градусаў, у дзённыя гадзіны — да 30-34 (толькі на Віцебшчыне будзе ад 26 да 29 градусаў).
Спякотнае надвор'е захаваецца да 6 ліпеня, інфармуе БЕЛТА.