Сіноптыкі: маразы аслабеюць у сераду, у чацвер — адліга
У аўторак снег прагназуецца на большай частцы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. На астатняй тэрыторыі краіны ён будзе ісці толькі месцамі.
На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Уначы і раніцай магчымы туман. Вецер паўднёвы 4-9 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 5-12 градусаў марозу, па ўсходзе — да 16. У дзённыя гадзіны — 2-8 градусаў ніжэй за нуль, на Брэстчыне — каля нуля.
.
БЕЛТА паведамляе, што 30 студзеня ў нашай краіне чакаецца змена надвор'я, маразы рэзка аслабеюць.
Фота — bymedia.net