Сіноптыкі: на аўторак аб'яўленае штармавое папярэджанне
Дажджлівае і пахмурнае надвор'е захаваецца ў Беларусі на бягучым тыдні.
Найбольш складаныя ўмовы надвор'я прагназуюцца на аўторак. Уначы ў многіх раёнах, а днём месцамі па краіне моцныя дажджы і ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў за секунду. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра ўначы — 11-16 цяпла, у дзённыя гадзіны — 14-20, на ўсходзе — да 23 градусаў.
Кароткачасовыя дажджы, а ў асобных раёнах і навальніцы, прагназуюцца на сераду, чацвер і пятніцу, а ў выхадныя дні яны амаль спыняцца, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net