Сіноптыкі: на Гомельшчыне ў суботу чакаецца моцны снег
І снежныя заносы. Падобная сітуацыя магчымая і на паўднёва-ўсходняй частцы Магілёўскай вобласці.
На астатняй частцы тэрыторыі Беларусі істотных ападкаў не прагназуецца. На асобных участках дарог — галалёдзіца.
Вецер паўночны 5-10 метраў за секунду, парывы да 14 метраў, на Гомельшчыне — да 20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 9-15 градусаў марозу, на паўночна-заходняй частцы краіны — 16-21 ніжэй за нуль. У дзённыя гадзіны будзе 3-9 градусаў марозу, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net