Сіноптыкі: 11 снежня — да 10 градусаў марозу, чакаецца моцны снег

Моцны снег — уначы і раніцай пройдзе ў многіх раёнах, удзень — на ўсходзе Беларусі. Месцамі — наліпанне мокрага снегу і слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы на захадзе краіны магчымы слабы туман.

Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад нуля да -6 градусаў. У начныя гадзіны на захадзе Беларусі чакаецца да 10 градусаў марозу, інфармуе БЕЛТА.

Да выхадных маразы ўзмоцняцца — да -16-18 градусаў.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі