Сіноптыкі: у аўторак удзень чакаецца ад 2 марозу да 4 цяпла
У бліжэйшыя суткі пераважна без ападкаў.
На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 5-11 градусаў са знакам мінус, месцамі па Віцебскай і Магілёўскай абласцях да 12-15 марозу, на Брэстчыне — ад нуля да 4 градусаў ніжэй за нуль. У дзённыя гадзіны тэмпература будзе ад 2 градусаў марозу да 4 цяпла, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net