Сіноптыкі: надвор'е палепшыцца ў сераду-чацвер
Уначы ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень толькі месцамі, пераважна на ўсходзе.
Вецер паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду, парывы да 14 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-15 градусаў цяпла, у дзённыя гадзіны — 14-20 градусаў, інфармуе БЕЛТА.
У сераду і чацвер чакаецца паступовае паляпшэнне надвор'я, ападкаў стане менш. Крыху пацяплее — да 22-25 градусаў.
Фота — bymedia.net