Сіноптыкі: У аўторак чакаецца 22-28, дажджы, навальніцы
Яны могуць прайсці ў цэнтральных і ўсходніх раёнах краіны. Удзень у асобных раёнах магчымы град.
Падчас навальніц прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі 15-20 метраў за секунду, у асобных раёнах да 24 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 13-20 градусаў, у дзённыя — 22-28 цяпла, а на Гомельшчыне — да 32.
Сіноптыкі адзначаюць, што спёка аслабне толькі ў першай палове тыдня, а ўжо ў пятніцу вернецца, чакаецца да 34 цяпла, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net