Сіноптыкі: у чацвер чакаецца ад 1 цяпла да 9 марозу

Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень месцамі моцны снег. На Гомельшчыне пройдзе мокры снег з дажджом, у начныя гадзіны і раніцай туман, галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Вецер будзе паўночна-ўсходні 4-9 метраў за секунду, на Гродзеншчыне месцамі яго парывы дасягнуць 12 метраў.

Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад 9 марозу на паўночным захадзе да 1 градуса цяпла ў Гомельскай вобласці, паведамляе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі