Сіноптыкі: у чацвер чакаецца ад 5 марозу да 6 цяпла
Істотных ападкаў 15 лістапада не прагназуецца.
Уначы і ў першай палове дня пераважна на поўдні краіны згусціцца туман, на некаторых участках дарог магчымы слабы галалёд.
Вецер паўднёва-заходні 4-9 метраў за секунду, удзень на поўначы яго парывы будуць дасягаць 14 метраў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад мінус 3 (пры праясненнях — мінус 5) да плюс 3 градусаў, у дзённыя — 1-6 вышэй за нуль, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net