Сіноптыкі: 27 снежня чакаецца да 4 цяпла, мокры снег, дождж
Ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі краіны.
Раніцай і ўначы месцамі туман. У асобных раёнах захаваецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.
Вецер паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду, удзень чакаюцца парывы да 14 метраў.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 да плюс 4 градусаў, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net